Дзень падляшскай музыкі – традыцыя, якая ўпісалася ў беластоцкі радыёэфір. Акцыя праходзіць трэцяга лютага. Цягам дня – прэзентуем песні мясцовых выканаўцаў. Так захоўваецца прынцып – слухай сваё.

Пра акцыю ў нашым эфіры расказала беларуская спявачка з Падляшша, якая сярод ініцыятараў акцыі – Ілона Карпюк:
– У радыё-эфіры сёння, 3 лютага, кожны год стараемся, каб гучала круглы дзень падляшская музыка. А падляшская музыка мае розныя імёны. Гэта музыка творцаў, якія пішуць і спяваюць на польскай мове, на англійскай мове і ў тым ліку на беларускай мове.
Таксама заахвочваем слухачоў, артыстаў ды прадстаўнікоў культурных устаноў – дзяліцца ў сацыяльных сетках менавіта песнямі падляшскіх выканаўцаў. Акцыя найперш распавядае пра падляшскую музыку ды скіраваная да мясцовага слухача, заўважае Ілона Карпюк:
– Такі час, калі слухачы наперш маюць магчымасць пазнаёміцца з такой музыкай. Вядома, што большасць гуртоў працуюць у сваіх розных нішах, жанравых нішах, у нішах сваіх слухачоў. Кожны з нас слухае сваю музыку, схіляецца, каб слухаць свайго любімага рэпу, або рок-музыкі і г.д. У гэты час можна паказаць больш шырока, што актуальнае адбываецца з музыкай Падляшша.
Ужо ў чацвёрты раз 3 лютага адзначаем Дзень падляшскай музыкі. У пачатку кожнай гадзіны сёння на хвалях Радыё Рацыя гучаць мясоцвыя выканаўцы, а таксама ў аўтарскіх праграмах.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






