BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Імпрэза памяці Лявона Баразны ў Варшаве

Імпрэза памяці забітага 15 жніўня 1972 годзе ў цэнтры Менску мастака, аднаго з лідараў нацыянальна-культурніцкага руху Лявона Баразны адбылася ў касцёле Святога Аляксандра Варшавы.

Галоўным спікерам імпрэзы быў лідар «Вольнай Беларусі», былы блізкі сябра Баразны Зянон Пазняк. Ён шмат цікавага расказаў пра Баразну, сапраўднага беларускага патрыёта, які глыбока разумеў, што такое нацыянальная ідэя, гаворыць спадар Зянон:

– У 40-ыя гады працягвалася тая самая рэпрэсіўная палітыка, якая была ў 30-ыя, толькі гэта рабілі савецкія партызаны, знішчалі ўсё нацыянальнае, беларускае. І вось пачатак 50-ых гадоў, толькі-толькі пачалося новае пакаленне, якое пачало ўсё адраджаць, і тут паявіўся Лявон, і ён першы пайшоў у народ. Ён не меў ніякіх грошай, нічога. Апрануў капялюш, кій, мальбэрт – і пайшоў.

Прысутны на імпрэзе бард Зміцер Бартосік прачытаў невялікі кавалачак са сваёй кнігі «Клініка кітайскага дантыста», датычны тэмы мерапрыемства і заспяваў пад гітару песню на верш Усевалада Сцебуракі.

Беларускае Радыё Рацыя