Перабоеў з электрычнасцю ці вадой пакуль не назіраецца ў Кіеве. Інфраструктура працуе без перабоеў.
Але тое самае нельга сказаць пра гарады каля лініі фронту, – распавёў грамадзянін Беларусі, які жыве ва Украіне, спадар Генадзь:
-У Кіеве ўсё працуе. Пакуль ні адключэнняў святла, ні адключэння вады няма. Але з размоваў з сябрамі з іншых рэгіёнаў ведаю, што ёсць праблемы, асабліва ў Харкаве і Крэменчугу.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо амаль 2 гады і 2 месяцы. Украінская дзяржава чакае падтрымкі зброяй ад краінаў Захаду ды ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя.