Украінская ініцыятыва “Еўрамайдан-Варшава” зладзіла ў сталіцы Польшчы каляднае свята, прысвечанае абаронцам. Ужо традыцыйна імпрэза адбылася каля каралеўскага палацу і прыцягнула ўвагу як дарослых, так і дзяцей. Пра івэнт, а таксама іншыя актыўнасці аб’яднання Госця Рацыі – валанцёрка “Еўрамайдан-Варшавы” Надзея Ярэма – распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Вы Новы год распачалі менавіта з падзеі ў цэнтры Варшавы.
Надзея Ярэма: Так, гэта наша першая акцыя – акцыя-канцэрт “Святло Каляды для абаронцаў” на Замкавай плошчы ў Варшаве.
РР: Наколькі гэта традыцыйная падзея для вас?
Надзея Ярэма: Мы, “Еўрамайдан-Варшава”, зрабілі такую падзею, бо як паказала практыка мінулых гадоў, гэтая падзея вельмі патрэбная для ўкраінцаў, для ўкраінскіх ўцекачоў у Польшчы, таму што гэта ёсць магчымасць для іх адчуць сябе хаця б трошкі так як дома, адчуць крышку святла і радасці Раства, якое яны мелі раней ў сваіх дамах, на тых тэрыторыях, шмат з якіх зараз акупаваныя, і на тых тэрыторыях, на якія яны зараз не могуць вярнуцца, бо яны знаходзяцца пад абстрэламі.

РР: Што змяшчала падзея?
Надзея Ярэма: Мы калядавалі, шчадравалі, таксама мы збіралі сродкі для нашых абаронцаў, гэта ўжо традыцыя. У гэтым годзе мы збіралі сродкі для 103-й брыгады тэрабароны. Гэты збор для нас вельмі асабісты. Бо ў гэтай брыгадзе служыць брат нашай валанцёркі і таксама для яго мы збіраем сродкі на аўтамабіль.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Надзеі Ярэмы






