
Кампанія ладзілася ў Варшаве, Уроцлаве, Вільні ды іншых гарадах. Пра важнасць акцыі распавяла супрацоўніца FBC Анісія Казлюк:
– Мэта кампаніі была ў тым, каб нагадаць беларусам, што пакуль людзі, якія аддалі сваю свабоду за нашу незалежнасць, не будуць свабоднымі, мы не можам прыватызаваць ніякія іншыя тэмы. І тэма нумар адзін для нас на сённяшні дзень – гэта тэма палітычных зняволеных. Вельмі класна, што да нас далучыліся розныя краіны, розныя гарады. Гэта былі сустрэчы, прысвечаныя альбо падпісанню лістоў салідарнасці, альбо гэта былі сустрэчы з былымі палітычнымі зняволенымі.
Акрамя таго, падчас афлайн-падзей удзельнікі акцыі маглі пачаставацца печывам з выказваннямі беларускіх палітвязняў, сярод якіх – Марыя Калеснікава, Ігар Аленевіч ды іншыя.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






