BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыятыва па дапамозе беларусам Варшавы працягвае дзейнасць у Беларускай прасторы «Робім разам»

Ініцыятыва па бескаштоўнай дапамозе беларусам і ўкраінцам Варшавы працягвае дзейнічаць у Моладзевым Хабе – Беларускай прасторы «Робім разам» на Канстытуцыі, 6. Займаецца ёю былы дырэктар беларускай фабрыкі мастацкіх вырабаў «Сакавіца», былы вязень калоніі «Віцьба-3» Сяргей Сабалеўскі. Ён прайшоў колы пекла, перанёс два інсульты, захварэў на рак, але не склаў рукі на волі. Зараз хвароба ў стадыі рэмісіі, і Сяргей, маючы вопыт і веды, пачаў дапамагаць другім.

Гаворыць Сяргей Сабалеўскі:

-Справы вельмі розныя. Людзі прыходзяць і па пытаннях пенсіі, і па пытаннях легалізацыі, па атрыманні тут віду на жыхарства, грамадзянства, дапамагчы зарэгістраваць кампаніі. Мы самі не ходзім, у чэргах не стаім. Людзі самі гэта робяць. А менавіта тэхнічную і тэарэтычную працу мы ім дапамагаем зрабіць.

Сяргей Сабалеўскі ўдзячны кіраўніку Моладзевага Хабу – Беларускай Прасторы «Робім разам» на Канстытуцыі, 6, Сяргею Бульбе, што дазволіў бескаштоўна выкарыстоўваць памяшканне для працы па дапамозе людзям.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя