Пачатковая школа ў Дубічах Царкоўных разам з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на першы школьны інтэграцыйны фэст “Бабінае лета. Беларускія інтэграцыі” для дзяцей і бацькоў са школ, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы. У першай эдыцыі, для якой гаспадаром з’яўляецца школа ў Дубічах, прымуць удзел дзеці і іх апекуны са школ у Дубічах Царкоўных, Чаромхі і Кляшчэляў.
Адбудзецца знаёмства з дзецьмі і моладдзю, якія вывучаюць беларускую мову, таксама іх і іхніх бацькоў будуць знаёміць з беларускімі танцамі, спевамі, майстэрствам. Таксама адбудзецца дэгустацыя лакальнай кухні і не толькі!
Выкладанне беларускай мовы — гэта выклік, які патрабуе актыўнасці настаўнікаў і бацькоў, таму такія ініцыятывы патрэбныя і карысныя, каб дзеці і бацькі, зацікаўленыя ў захаванні беларускасці, мелі магчымасць сустракацца, развіваць зацікаўленні, матываваць адзін аднаго і разам гуляць.
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку створаны між іншымі дзеля ініцыявання і падтрымкі такіх ідэй.
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку