Ужо ў гэту нядзелю, 18 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, Кацярына Ваданосава ў Беларускім Доме раскажа пра сваё шматгадовае захапленне — беларускі традыцыйны строй. Арганізатары запрашаюць на лекцыю “Беларускі традыцыйны строй. Ад пасталоў да наміткі”, каб натхніцца роднай гісторыяй і культурай.

Госці лекцыі-выставы:
• Пачуюць кароткі экскурс у гісторыю касцюма,
• Убачаць больш за дзясятак строяў, зробленых рукамі Кацярыны,
• Даведаюцца пра базавыя асаблівасці ўсіх неабходных элементаў традыцыйнага строю,
• Дазнаюцца пра лакальныя асаблівасці розных рэгіянальных комплексаў,
• Атрымаюць інфармацыю, як ствараць, шыць, вышываць, ткаць, і як насіць традыцыйны строй.






