BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Лукашэнка: Жыхары Кіева жывуць у двух паралельных сусветах

Як жыве сталіца Украіны, месца, дзе ўжо больш за два гады ідзе вайна? Як гэта – страціць на вайне блізкага чалавека? Чым ратуюцца і што робяць неабыякавыя беларусы Украіны? Гутарым пра гэта з актывісткай беларускай дыяспары ў Кіеве Ірынай Лукашэнкай. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.

Фота: instagram.com/ira.lukashenkoo/

РР: Нашу гутарку хацелася б пачаць з такога: чым наогул зараз жыве сталіца Украіны, дзе ідзе вайна? Бо ўсе мы памятаем гэты жахлівы ўдар па Ахматдзету. Апошнім часам сірэна ў Кіеве гучыць часта.

Ірына Лукашэнка: Сапраўды даволі часта гучыць сірэна, але я не скажу, што ўсё каардынальна мяняецца пасля такіх гучных сітуацый. Сэнс у тым, што ёсць дзве паралельныя рэальнасці, у якіх жывуць людзі. З аднаго боку ў любы момант і пры любой сірэне можа нешта здарыцца страшнае. Ёсць такая верагоднасць заўсёды. З іншага боку жыццё працягваецца. На працу хадзіць трэба, у крамы хадзіць трэба і адпачываць таксама трэба. Таму людзі жывуць адразу ў двух сусветах. У той момант, калі здараецца страшнае, людзі мабілізуюцца, яны ідуць дапамагаць, яны данацяць, але агулам, калі браць большы прамежак часу, нічога не змяняецца.

РР: То бок жыццё ўсё ж такі віруе і людзі прызвычайваюцца неяк па-чалавечы жыць нават у такіх умовах?

Ірына Лукашэнка: На самой справе – так, таму што, напэўна, калі б не прызвычайваліся, то вельмі цяжка было б жыць далей. То бок, жыццё працягваецца і трэба нешта рабіць.

РР: Хацела вас распытаць акурат пра салідарнасць, як вы сказалі, што, калі здараецца страшнае, людзі салідарызуюцца. Якія праявы салідарнасці вы бачылі? Можа ведаеце пра ўкраінска-беларускія прыклады салідарнасці.

Ірына Лукашэнка: Калі быў удар па Ахматдзету то людзі адразу сабраліся дапамагаць: некаторыя каб дапамагаць рукамі, некаторыя, хто не меў шмат вольнага часу, прыносілі рэчы, ваду, там была і беларуска, якая прыносіла ваду. Збіралі данаты. У грашовую падтрымку ўключылася шмат арганізацый. Калі здараююцца такія цяжкія выпадкі, то заўсёды адбываецца дапамога рукамі і дапамога грашыма. У мяне загінуў мой сябар украінец. І калі ён загінуў, то ягоныя сябры, яго дзяўчына стварылі банк, каб збіраць грошы, таму што агулам ён гэтым займаўся ўсё жыццё, з дзяцінства ён дапамагаў, ён аддаваў усё Украіне. І зараз сабралі амаль 2 мільёны грывень, каб сказаць дзякуй такому чалавеку. Таму дапамога не сыняецца, але хацелася б, каб яна была большай.

Цалкам размова:

Спадарыня Ірына зазначае, што варта не забывацца і падтрымліваць беларускіх ваяроў і Украіну наогул — данатамі, рэпостамі, любым распаўсюдам інфармацыі пра дзеянне акупацыйных войск.

Беларускае Радыё Рацыя