BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Шчасная: Гэтая ноч у Кіеве была надзвычай цяжкай

Сёння, 3 лютага, ноччу расейскія войскі абстралялі цеплаэлектрастанцыі, якія працавалі выключна ў рэжыме абагрэву раёнаў у Кіеве, Харкаве і Дняпры, паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. «Мэты — не вайсковыя. Выключна цывільныя», — заявіў кіраўнік урада.

Гэтая ноч у Кіеве была настолькі халоднай, што па словах відавочцаў, падчас тушэння пажару на месцы аднаго з прылётаў, вада замярзала проста ў паветры. Уначы ў сталіцы было каля −20 °C.

Беларускі пункт нязломнасці ў такіх умовах працуе кругласуткава. Распавяла Ірына Шчасная:

– Гэтая ноч была цяжкая. Я ў гэтую ноч не знаходзілася ў намёце, я была на верхнім паверху дома. Усё было чутна, усё было бачна. І нават адзін раз я спалохалася, калі зусім блізка працавалі па дронах. Была ўражана тым, што з балкона можна было назіраць як гараць верхнія паверхі шматпавярховага дома на Харкаўскім шасэ, і гэтыя кадры абляцелі ўсё сеціва. Гэта вельмі небяспечны раён. Хаця тут прынцыпова нічога такога не знаходзіцца, акрамя звычайных дамоў, царквы і рынку. Але чамусьці сюды вельмі часта прылятае. Я вельмі хвалявалася за тых, хто знаходзіўся ў пункце нязломнасці, я некалькі разоў телефанавала, прасіла, каб яны пайшлі ў бомбасховішча. Яны паведамілі, што бачылі і не такое, таму будуць заставацца ў пункце.

І сёння ж Уладзімір Зяленскій заявіў, што начным абстрэлам Расея фактычна сарвала прапанаваныя ЗША крокі па дээскалацыі пасля сустрэчы ў Абу-Дабі. Ён падкрэсліў, што Украіна гатова падтрымліваць любыя новыя ініцыятывы ЗША па дээскалацыі, аднак будзе ацэньваць дзеянні Расеі па рэальных учынках, а не па заявах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя