BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Шчасная: Тут людзі ў форме – абаронцы

Прадстаўнікі Нацгвардыі Украіны і паліцыя завіталі да беларускага пункту нязломнасці, каб дапамагчы валанцёрам.

Распавядае былая палітзняволеная Ірына Шчасная, якая цяпер знаходзіцца ў Кіеве:

– Яны дапамагаюць, яны сочаць за парадкам, яны сочаць, каб не было канфліктных сітуацый. Але такога не бывае. Я думала, калі сядзела ў турме, калі жыла ў Беларусі, што для мяне людзі ў форме – гэта інстынктыўна пагроза. Я зараз бачу зусім іншых людзей, з якімі мне спакой, файна, добра. З якімі можна паразмаўляць, бо гэта ніякая не пагроза. І калі ёсць такі час, уначы, ці пад ранак, самааналіз псіхалагічны раблю. Людзі ў форме – гэта не ворагі. Проста мне не пашанцавала вось так трапіць у Беларусі. Проста прыходзяць людзі дапамагаць. Яны на службе, мы валанцёрым.

Нацыянальная гвардыя Украіны — гэта ваеннае фармаванне з праваахоўнымі функцыямі, якое падпарадкоўваецца Міністэрству ўнутраных спраў. Нацгварыя ўдзельнічае як у ахове грамадскага парадку, так і ў баявых дзеяннях разам з Узброенымі сіламі Украіны. Іх прысутнаць разам з паліцыяй у беларускім пункце нязломнасці, асабліва падчас “прылётаў”, – гэта найперш велічэзная маральная падтрымка для валанцёраў і жыхароў раёна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя