BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірына Шчасная: У Кіеў пачынае працу беларускі «пункт нязломнасці»

Пасля чарговага масіраванага ракетнага і дронавага ўдару па энергетычнай інфраструктуры Украіны значная частка Кіева застаецца без электрычнасці і ацяплення.

Паводле мэра сталіцы Віталя Клічко, каля шасці тысяч жылых дамоў былі адключаныя ад электразабеспячэння, у асобных раёнах спыненая падача цяпла і вады.

Ірына Шчасная
Ірына Шчасная

Пра тое, як удаецца выжываць кіянам, кажа беларуская валанцёрка і былая палітзняволеная Ірына Шчасная:

– Насамрэч я не магу дакладна сказаць, колькі дамоў без святла і цяпла, мне падаецца, што лічба больш чым 6 тысяч, таму што ўчора, як мы ехалі па справах і пракаціліся ўздоўж усяго Кіева, то большасць яго была без святла. Гэта бачна — дамы з чорнымі вокнамі, не лічачы тых, у каго ёсць генератары, цёмныя дарогі.

Па словах Ірыны, дапамагаюць жыхарам украінскай сталіцы выжываць «пункты нязломнасці».

– Насамрэч працуюць «пункт нязломнасці». Мы са свайго боку ад хаба «Сустрэчы» ладзім свой беларускі «пункт нязломнасці», які мусіць адчыніцца ўжо заўтра. Таму што беларусы тут ёсць і беларусам не ўсё роўна, што тут адбываецца. Мы бачым, як мерзнуць людзі, і самі тут мерзнем, таму хаб «Сустрэчы» прыняў такое рашэнне, што ў Кіеве павінен быць беларускі «пункт нязломнасці».

Ірына Шчасная просіць беларусаў, што жывуць ва Украіне, далучацца да беларускага «пункта нязломнасці» і дапамагаць сваёй салідарнасцю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя