
“Госць Рацыі” – былы палітзняволены Іван Дуброўскі, які пасля адбыцця тэрміну пераехаў у Беласток. У Польшчы Івану давялося будаваць жыццё нанова — ён абраў прафесійную сферу, у якой яму было цікава развівацца.
Зараз Іван дапамагае беларусам, якія вымушана пакінулі краіну, знайсці працу ў дыджытал-сферы. Пра тое, як атрымаць новыя веды незалежна ад узросту і чаму ў Польшчы знайсці працу SEO-спецыялістам прасцей, чым у Беларусі, распавёў Іван Дуброўскі:
РР: Чым вы займаецеся? Як вы дапамагаеце беларусам, якія выехалі, знайсці новы працоўны напрамак?
– Я пераехаў у Польшчу два гады таму. Я з’яўляюся выкладчыкам дыджытал-накірунку. Дыджытал-накірунак – гэта накірунак, які створаны для маркетынгу і дае магчымасць бізнесменам шукаць кліентаў праз лічбавыя каналы. То бок гэта SMM у Facebook, Instagram. Гэта SEO – пошукавая аптымізацыя, кантэкстная рэклама, ну і ўсё астатняе. Я выкладаю адзін з напрамкаў дыджытал, гэта SEO, ужо чатыры гады. Быў вымушаны, як шмат беларусаў, выехаць з Рэспублікі Беларусь.
Сітуацыя якая, калі я прыехаў сюды, то мы пабачылі, што дыджытал у Польшчы вельмі кульгае. Мы паглядзелі, якія тут прыгожыя сайты, мы паглядзелі мабільныя прыкладанні, мы паглядзелі на маркетынг. Мы праз парадыгму бізнесмена паглядзелі на тое, як вядуць праз сацсеткі, праз пашукавікі, праз рэкламу малы і сярэдні бізнес. Мы пабачылі, што этапы, якія тут актуальныя, былі актуальныя ў краінах СНД гадоў пяць таму. Мы пачалі праводзіць канферэнцыі, пачалі збіраць людзей, беларусаў якія тут ужо працуюць таргетолагамі, SMM-шчыкамі.
Пачалі праводзіць канферэнцыі, запрашаць гэтых людзей. Калі вы ведаеце польскую мову, то ёсць вялікі шанец уладкавацца на вакансію дыджытал у Польшчы і атрымліваць дастаткова добры заробак. Калі мы пачалі запрашаць гэтых спікераў, праводзіць канферэнцыі, за 2023 год у нас было тры канферэнцыі. У 2024 годзе ў нас была вялікая канферэнцыя на 70 афлайн і 400 чалавек анлайн, тут у Беластоку.
Калі мы пачалі паказваць вакансіі, расказваць, што гэта ўсё рэальна, то мы зразумелі, што шмат людзей, якія пераехалі ў Польшчу, прычым такіх зараджаных, амбіцыйных хлопцаў, як след з вышэйшай адукацыяй, з дыпломамі, з сертыфікатамі. Праблема ў тым, што гэтыя беларусы, якія пераязджаюць экстранна па палітычных або эканамічных прычынах, яны не паспяваюць падрыхтавацца да таго, каб працаўладкавацца тут.
То бок ім трэба перакласці свае дыпломы, шмат розных фактараў бюракратычных яшчэ. Яны, на жаль, не могуць выкарыстоўваць увесь свой патэнцыял у працы таму, што напрыклад, каб тут працаваць лекарам, неабходна пацвярджэнне дыплому, які атрыманы ў Беларусі. Мы тады проста пачалі людзям распавядаць, што ёсць магчымасць навучыцца дыджытал накірунку, які тут у трэндзе, які мае парог уваходу прасцейшы, чым у Беларусі.
Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






