BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іван Жэведзь: Украінцы вытрымаюць няпросты час

Падчас абстрэлаў ракетамі і дронамі руйнуецца інфраструктура, але гэта вайна. Украінскія грамадзяне ўжо перажылі адну зіму ў ваенны час і перажывуць яшчэ адну. Украінцы вытрымаюць такі няпросты час, – у гэтым перакананы аналітык цэнтру “Бункер-ІНФО” Іван Жэведзь:

– Самыя актуальныя тэмы зараз – гэта абстрэлы, якія былі да новага году і пасля 30 снежня ды 2 студзеня. Гэта абстрэлы Кіева, абстрэлы Харкава, абстрэлы іншых гарадоў. Вораг амаль кожны дзень намагаецца нас абстрэльваць, кожны дзень запускае “Шахеды” па нашай тэрыторыі. Я думаю, што гэта асноўныя тэмы, якія цяпер актуальныя. Таксама сітуацыя на фронце, што вораг цісне на напрамку Аўдзееўкі і Мар’інкі.

Актыўныя ваенныя дзеянні ва Украіне ідуць ужо амаль што два гады. 24 лютага бягучага года будзе другая гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю ці пачатак так званай ваеннай аперацыі.

Беларускае Радыё Рацыя