BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізабэла Семяняка: Падляшская рада жанчын адкрытая і для беларусак

4 сакавіка ў Беластоку Падляшская рада жанчын падсумавала год сваёй дзейнасці і прадставіла вынікі пілотнага даследавання патрэбаў жыхарак ваяводства.

Падчас сустрэчы старшыня рады Ізабэла Семяняка падкрэсліла, што ініцыятыва мае адкрыты характар і гатовая да супрацы з жанчынамі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з беларускамі, якія жывуць у рэгіёне:

– Для ўсіх мы адкрытыя. І ўсіх жанчын, якія жывуць у Падляшскім рэгіёне, мы запрашаем да ўдзелу. У многіх з нас ёсць сваякі ў Беларусі, сваякі майго таты таксама паходзяць з Беларусі. Тут у нас на Падляшшы мы маем шмат і беларусаў і беларусак, павінны мы жыць разам ў згодзе.

Толькі за год Рада рэалізавала больш за 40 ініцыятыў, у тым ліку даследаванне, у якім узялі ўдзел 545 жанчын ва ўзросце 34–54 гадоў. Вынікі паказалі, што многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі ў спалучэнні прафесійных і сямейных абавязкаў, а таксама адчуваюць патрэбу ў лепшай інфраструктуры і доступе да інфармацыі пра магчымасці падтрымкі.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Мы, як улада ваяводства, запісы з анкетаў улічым у стратэгіі развіцця ваяводства, каб гэты голас жанчын быў пачуты, каб быў запісаны ў дакументах, якія датычныя да стратэгіі развіцця нашага рэгіёну.

Паводле Маршалка, у першым паўгоддзі плануецца завяршыць працэс стварэння дзесяці мясцовых рад жанчын у паветах і гарадах ваяводства. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўніцы рады і эксперты, якія абмяркоўвалі далейшыя кірункі дзейнасці, у тым ліку новыя праекты ў сферы здароўя, спорту і культурнага супрацоўніцтва.

Цалкам матэрыя:

Беларускае Радыё Рацыя