3-га лютага адбылася сустрэча з рэктарам Ізмаїльського дзяржаўного гуманітарного універсітэта, прафесарам Яраславам Кічуком, які таксама кіраўнік беларускай супольнасці на Поўдні Украіны. Ён выказаў поўную падтрымку ініцыятыве дапамогі жонкам загінулых беларускіх Герояў.

Кажа кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч адзначыў:
– На дадзены момант, а інфармацыя з’явіцца найбліжэйшым часам на сайце Ізмаілскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, жонкі загінулых беларускіх Герояў, якія пражываюць ва Украіне, калі ў іх ёсць жаданне закончыць Ізмаілскі педагагічны ўніверсітэт, яны гэта могуць зрабіць бескаштоўна, ім будзе прадстаўлена месца ў інтэрнаце і стыпендыя.
ГС «Білоруська спільнота України» таксама заяўляе, што працягне працу па падтрымцы сем’яў загінулых Герояў, а таксама па каардынацыі дапамогі і ўзаемадзеянні з украінскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Аляксея Францкевіча.






