BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Я дагэтуль яшчэ не атрымаў міжнародную абарону”

Зацягванне разгляду тэрмінаў на атрыманне бежанства ці міжнароднай абароны ставіць чалавека ў складаныя жыццёвыя ўмовы. Не кожны здольны праз іх прайсці, асабліва калі ёсць праблемы са здароўем ці пошукам працы.

Здымак ілюстрацыйны
Здымак ілюстрацыйны

Сваёй сітуацыяй падзяліўся беларус, які жыве ў Польшчы, Андрэй Колас, які так і не дачакаўся рашэння:

– Я дагэтуль яшчэ не атрымаў міжнародную абарону. Я падаўся 23 снежня мінулага года і вось дагэтуль чакаю. Справа ў тым, што ў мяне падыходзіць гуманітарная карта побыту ўжо да канца. Тэрмін скончыцца, і я не проста думаў, якім чынам тут легальна знаходзіцца ў Польшчы, але я думаў яшчэ загадзя. То бок больш, чым за год. У мяне былі спадзяванні, што я хутка атрымаю, на працягу паўгода, таму што ў мяне ўсе падставы ёсць, нават думаў, што мне дадуць статус бежанца.

Згодна з новымі зменамі ў польскім заканадаўстве, да 4 сакавіка 2026 года прыпыняюцца тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне. Гэта тычыцца як падачы на статус уцекача, так і прытулку. Такім чынам, “усе заявы, якія цяпер застаюцца на разглядзе ва Управе справаў іншаземцаў (UDSC), будуць замарожаныя”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя