У Варшаве адбыўся марш «Яе звалі Ліза». Ён быў прысвечаны беларускай дзяўчыне, што памерла пасля згвалтавання.
Падзея пачалася каля месца, дзе здарылася злачынства. Там выступілі арганізатаркі мерапрыемства і актывісткі. Пасля ўскладання кветак да помніку адбылося маўклівае шэсце.

Далучылася да маршу і экс-актрыса Купалаўскага тэатра, сузаснавальніца праекту «Кніжны воз» Крысціна Дробыш.
— Я ўражаная, колькі людзей прыйшло. Не ўсіх пабачыла, але людзей досыць шмат: і мужчыны, і жанчыны, украінцы, палякі, беларусы, усе проста. Вельмі шмат журналістаў. Я разумею, што падзея будзе асветляцца і ўвага будзе прыцягнутая. Я ў шоку ад таго, што дзяўчаты гэта так хутка арганізавалі. Мой нізкі паклон. Я бачу твары людзей, разумею, што гэта не проста людзі, што ішлі-ішлі і павярнулі, „а што ў вас тут адбываецца“? Гэта свядома людзі прыйшлі, з кветкамі, са знічамі.








Завяршылася падзея акцыяй Яны Шостак “Хвіліна крыху”, а таксама спевамі жаночага хору.
А 18.00 ў цэнтры Варшавы на вуліцы Журавя, 47 каля стыхійнага мемарыялу, паўсталаму ў памяць беларускі Лізаветы сабраліся сотні людзей. Людзі пачалі збірацца яшчэ за паўгадзіны да пачатку акцыі. Актывісткі заклікалі апрануцца ў чорнае, узяць з сабой транспаранты «і ўшанаваць памяць Лізы так, як кожны палічыць найболей годным».

У імя загінулай, яе суайчыннікі разам з польскімі і ўкраінскімі актывістамі арганізавалі ў цэнтры Варшавы марш, да якога далучыліся сотні чалавек. Сярод іх беларуская актывістка Яна Шостак:
Замест хвіліны маўчання ўдзельнікі акцыі зладзілі хвіліну крыку, яго ініцыявала актывістка Яна Шостак. Смерць 25-гадовай беларускі Лізаветы атрымала вялікі розглас ў Польшчы. Прыкладна а 19-й мясцовага часу людзі, усклаўшы кветкі да фатаграфій забітай Лізы, рушылі маршам у бок Палацу культуры і навукі. У калоне больш за 1000 чалавек. У іх руках плакаты на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах.
На месцы пачатку маршу на вуліцы Журавя 25 лютага на беларуску Лізавету напаў мужчына ў масцы, ён прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе збіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю. Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

1-га сакавіка Лізавета памерла. Непасрэднай прычынай смерці стала гібель мозгу.

Беларускае Радыё Рацыя






