
Адаптацыя беларускіх дзяцей да польскай адукацыйнай сістэмы – такая праграма рэалізуецца на базе школ у Варшаве, Познані, Гданьску. Адукацыйная падтрымка адбываецца праз Акадэмію Добрай Адукацыі, – распавёў прадстаўнік Акадэміі Ягор Сурскі:
– Падтрымка сацыяльнай інтэграцыі прадугледжвае паступовы ўдзел і інтэграцыю ў ініцыятывы, дзе могуць адначасова браць удзел і польскія вучні, і гэта пакрокавая інтэграцыя, якая прадугледжвае ў першую чаргу таксама абазнанасць і прыняцце гэтай краіны. Гэта новая рэчаіснасць для дзяцей, і яны павінны быць і адчуваць сябе як дома.
“Таварыства Добрай Адукацыі вядзе дзейнасць 13 школ і ўстаноў асветы ў Польшчы і на працягу пяці год супрацоўнічае з настаўнікамі з Беларусі”, – дадаў Ягор Сурскі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя