BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як адзначаць Дзень Волі беларусы Бельгіі?

19 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары наведаюць Еўрапарламент, а 24 сакавіка правядуць святочны мітынг, марш і прэзентацыю “Шляхамі БНР”. Так будуць адзначаць беларусы Дзень Волі ў Бельгіі.

Падрабязнасці распавяла беларуская грамадская дзяячка Марына Леваценка:

У нашай краіне сёлета будзе праходзіць два святкаванні Дня Волі. Першае – гэта тое, што ладзіць Беларускі дом Варшавы і Беларускі свабодны тэатр з прадстаўнікамі Еўрапарламента. Гэта вялікае такое мерапрыемства, якое будзе адзначчацца 19, і прадстаўнікі дыяспары таксама запрошаная ў Еўрапарламент, дзе мы разам будзем адзначаць гэтае свята. Будзе адкрыццё выставы Бяляцкага і таксама спектакль “Пасля дзяцінства, пасля бегства”, створаны Беларускім свабодным тэатрам.

А другое святкаванне Дня Волі ў нас запланавана на 24 сакавіка. Гэта нядзеля, і таму мы вырашылі, што зробім марш і зробім мітынг каля Еўрапарламента, і потым будзе прэзентацыя “Шляхамі БНР”, дзе мы ўсе разам будзем яе глядзець і пасля разам будзем святкаваць і спяваць нашыя гімны, І “Пагоню”, і “Магытны Божа”.

Можна далучыцца на плошчы каля Еўрапарламента, у 14 гадзін пачынаецца наш мітынг. А пасля мітынгу ў нас будзе марш з нашым вялікім сцягам. І пасля мітынгу мы пойдзем разам усе ў наш новы офіс і там будзе прэзентацыя “Шляхамі БНР” і святкаванне. Таму, хто яшчэ нас можа пачуць і далучыцца, гэта будзе вельмі добра. Усіх шчыра запрашаем.

Святкаванне Дня Волі ў Бельгіі пачнецца а 14-ай гадзіне 24 сакавіка, у нядзелю. Удзельнікі мерапрыемства сустракаюцца на Luksemburgplein.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя