Ліставаць за краты, трымаць сувязь з роднымі і аказваць ім падтрымку, дапамагаць фінансава праз фонды ці ініцыятывы, праводзіць акцыі салідарнасці.

Такія застаюцца даступныя спосабы падтрымкі палітвязняў, – сваім досведам падзялілася беларуская валантэрка з Капенгагена Надзея Ліндэ:
– Гэтая тэма застаецца для мяне важнай і на сённяшні дзень. Бо я бачу, гэта адзінай магчымай падтрымкай сёння. Мы не бачым ніякіх магчымасцяў для актыўных дзеянняў. Мы ўсе ўжо назіраем ужо які дзень, які тыдзень, што адбываецца ў Беларусі. Як пачалася гэтая перадвыбарная кампанія – ізноў нейкія ўзмацненні жорсткасці, ізноў нейкія хвалі затрыманняў людзей, якія калісьці нейкім чынам былі датычныя да гэтага пратэсту.
Надзея Ліндэ дадала, што таксама добра спрацоўвае супольнае напісанне лістоў за краты ў дыяспарах, што стае часткаю інфармацыйнай кампаніі па прыцягненні ўвагі да сітуацыі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






