Авалодванне польскай мовай застаецца галоўнай праблемай сотняў тысяч грамадзян Беларусі, якія масава з’язджаюць з краіны. Сацыялагічныя апытанні сведчаць пра тое, што толькі трохі больш за 20% рэспандэнтаў добра валодаюць мовай і могуць свабодна ёй паслугоўвацца як пісьмова, так і вусна.
Прафесар Уроцлаўскага Універсітэта Юліта Макара зазначае, што на падобную сітуацыю ўплывае некалькі чыннікаў:
– Яны імкнуцца заставацца ў сваёй групе, а не выходзіць і інтэгравацца з палякамі. Гэта таму, што яны добра сябе адчуваюць у сваёй групе. Часцей за ўсё яны маюць працу і не шукаюць асаблівай падтрымкі, таму гэта таксама прымушае іх любіць і праводзіць час адзін з адным.
Абсалютная большасць грамадзян Беларусі, якія не ведаць ці слаба ведаюць польскую мову, выказваюць жаданне як мага хутчэй ёй авалодаць.
Беларускае Радыё Рацыя