Беларусы, як і іншыя еўрапейцы, рыхтуюцца да Калядаў і Нараджэння Езуса Хрыста. Хтосьці з каталікоў і пратэстантаў рыхтуецца да вігілійнай вячэры і закупляе падарункі для сваіх родных і сяброў, калі не паспеў гэта зрабіць раней. А хтосьці думае пра тое, як цікавей і весялей адзначыць Каляды.

У сувязі з гэтым беларускія культурныя гурты Вільні прапануюць свае паслугі калядоўшчыкаў усім ахвотным. Іх можна замовіць як да сябе дадому, так і на карпаратыў.

Кажа магістр мастацтвазнаўства і лідар гурта “Ойра” Вячка Красулін:
– Можна яшчэ запрасіць калядоўшчыкаў менавіта 25 снежня дадому, гэта будзе вандроўка гурта “Беларускі цуд . Яны мяне запрасілі з імі пахадзіць, падудзець, бо я дудар.
Некаторыя беларускія супольнасці ў замежжы ўжо адзначылі гэтае свята разам. У Вільні, напрыклад, беларускія арганізацыя ўжо правялі 16 калядных імпрэзаў. Але калядаваць беларусы ў сталіцы Літвы збіраюцца аж да 21 студзеня. І не толькі гурт “Беларускі цуд”, але і этнацэнтр “Світанак” ды іншыя.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя