Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый (OWOP) запрашае на апошні з трох цыклічных прафесійных майстар-класаў пад назвай: “Эфектыўны пошук працы”.

Распавяла каардынатар праекта, супрацоўніца Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый Ірына Капланашвілі:
– Я распытала моладзь, ім цікава весці сваю дзейнасць, не папрацаваўшы яшчэ на працадаўцу. У некаторых яшчэ ёсць такая амбіцыя пачаць сваю справу. Як гэта ўсё пачынаецца, як гэта робіцца ў Польшчы, дакументы ў іх павінны быць і як гэта ўсё падаецца ва ўстановы.
Майстар-клас па пошуку працы пройдзе ў Беластоку 18-га ліпеня. Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 15-25 гадоў, якія жадаюць атрымаць інфармацыю пра ўмовы працаўладкавання ў Польшчы. Майстар-класы арганізаваны ў рамках праекта “Сіла сустрэчы 3” пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).
Беларускае Радыё Рацыя






