BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як называць сябе беларусам, якія вымушана з’ехалі?

Як называць сябе беларусам, якія вымушана з’ехалі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі за мяжу – дыяспарай ці ўсё ж не? Ці яны апынуліся ў працяглай камандзіроўцы ці адпачынку? Пра гэта разважалі прадстаўнікі народных амбасадаў замежжа, якія прыехалі на трэцюю канферэнцыю “Новая Беларусь” у Вільню разам з прысутнымі на канферэнцыі.

Па словах прадстаўніцы “Народнай амбасады” беларусаў у Шатландыі Ірыны МакЛейн, гэтыя пытанні яна лічыць вельмі складанымі:

– Мы сутыкаемся з гэтым кожны дзень, нам трэба ўнутры вызначыцца, хто мы такія і як мы прыцягваем гэту дапамогу. Многія з вас ужо чулі рабілі ўводную прэзентацыю на дыяспаральныя канферэнцыі ў Празе ў сакавіку, міжнародная эстафета ў падтрымку Беларусі. Чаму гэта важна. Бо мы дыяспара, мы павінны быць голасам беларусаў у якіх гэты голас скралі. Мы не маем права маўчаць.

Як кажа прадстаўніца “Народнай амбасады” у Італіі Юлія Юхно, калі яна прыехала ў Італію, то мала людзей ведала, што адбываецца ў Беларусі:

– Першае, што я пачала рабіць, гэта прыцягваць увагу да нашай праблемы. Чым больш мы гаворым, тым больш можна знайсці магчымасцяў для таго, каб атрымаць дапамогу. Як раз такі, чаму я хачу ўдзельнічаць у эстафеце, бо я лічу, што толькі мы голас беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне і напэўна дыяспары. Дагэтуль не вызначылася дыяспара я ці не, бо гэта не было маё ўсвядомленае рашэнне ўзяць і пераехаць, так атрымалася.

Паводле прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, вельмі складана трымаць тэму Беларусі на парадку дня, бо ў свеце адбываецца шмат розных важных падзей, але трэба карыстацца любой магчымасцю. А таксама супрацоўнічаць з новымі арганізацыямі і ладзіць гучныя акцыі, заяўляючы пра сябе.

Беларускае Радыё Рацыя