Ініцыятыва adu.place правяла анлайн-сустрэчу з Раманам Адамовічам, магістрантам і амбасадарам Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
Сярод іншага спікер акрэсліў патрабаванні для абітурыентаў з Беларусі, якія б хацелі навучацца ў Польшчы.
Кажа Раман Адамовіч:
– Замежнікаў прымаюць на сумоўе. Як правіла задаюць пытанне, ці патрэбны атэстат, ці патрэбныя вынікі цэнтралізаванага тэставання для кандыдатаў з Беларусі. Адказ пра ЦТ адназначны: не. Патрэбны копія атэстата, апасціль, і рабіце даведку з Міністэрства адукацыі, якая пацвярджае, што ваш атэстат з’яўляецца верным. Пашпарт, страхоўка на суму не менш 30 тысяч еўра. Звычайна страхоўка робіцца тут, у Польшчы, на месцы. І паручэнне, калі вам менш 18 год.
Па словах Рамана Адамовіча, для абітурынтаў з Беларусі для навучання ў тым ліку ў Ягелонскім універсітэце важна валодаць польскай і ангельскай мовамі. Навучанне для грамадзян Беларусі платнае, аднак студэнты маюць права на стыпендыі і гранты.
Рэгістрацыя абітурыентаў тут.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя