BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як справіцца з дэпрэсіяй і працягваць жыць далей за мяжой?

Як справіцца з дэпрэсіяй і працягваць жыць далей у сваё задавальненне за мяжой пасля сумнавядомых падзей у Беларусі? А таксама якім чынам даносіць пазітыў людзям? Пра гэта ды іншае сённяшняя Госця Рацыі – беларуская мастачка, хімік і цырульніца, якая цяпер жыве ў Варшаве – Яўгенія Палуян распавядае нашай карэспандэнтцы:

РР: Я хацела вас папрасіць, каб вы распавялі пра свае працы: колькі іх там, у якім кірунку мастацтва вы працуеце, і якая ваша праца найбольш кранае наведвальнікаў?

У мяне змяшаная тэхніка, і я б сказала, што гэта больш нешта накшталт поп-арту, але не зусім поп-арт. У мяне 12 карцін вялікага памеру і яшчэ, напэўна, 15 малых, прыкладна 10 на 10 сантыметраў.

Мае працы дастаткова эмацыйныя. Людзі, калі глядзяць на іх, заўважаюць, што вельмі шмат чорнага колеру. Але да гэтага чорнага я дадавала яскравыя колеры, больш аптымістычныя.

Напрыклад, у маіх апошніх працах чорнага ўжо няма — усё яснае, прыемнае. Як і маё жыццё: калі прыехала ў міграцыю, незразумела, што будзе, незразумела як. Здараліся розныя, не заўсёды прыемныя рэчы. Але паступова ўсё наладжваецца, і ў маіх карцінах становіцца ўсё больш светлых, яскравых фарбаў.

Я збольшага малюю кветкі. Мне падабаецца маляваць кветкі. Я працую на кантрасце чорнага і яскравых колераў. Чорны для мяне — гэта хаос, незразумеласць, можа, нават страх перад будучыняй у эміграцыі. А яскравыя колеры, кветкі, я дадаю іх на палатно, нібыта сама напаўняю сваё жыццё добрымі момантамі.

РР: Сапраўды, цяпер для многіх беларусаў, якія апынуліся ў эміграцыі, гэта няпросты, змрочны час. Хтосьці ўжо адаптаваўся, а хтосьці яшчэ не. Вы казалі, што ў вас таксама была цяжкая, змрочная паласа, але ваша апошняя карціна сведчыць, што жыццё змянілася да лепшага. Як вы да гэтага прыйшлі? Наколькі псіхалагічна складана было пераадолець усё гэта і, як кажуць, «выплысці з дэпрэсіі»?

Гэта адбываецца паступова. Першае, што дапамагае, — гэта адмовіцца ад усяго, што было ў жыцці на Беларусі. Гаворка пра матэрыяльныя рэчы — кватэру, машыну, працу, кар’еру… Усё гэта дзесьці там было, там і пакідаем. А тут, у эміграцыі, дапамагаюць думкі, што гэта новае жыццё, і я сканцэнтравала сваю ўвагу на тым, што хацелася б мець: нейкія матарыялныя рэчы, на свае мары лепш аддаваць увагу, чым на нейкія навіны. І жыць навінамі з Беларусі. Я стала менш чытаць навінаў з Беларусі: напрыклад, пра выбары, якія законы ўводзяць… Усё астатняе — дазавана. Каб не было негатыўнага фармату ўвесь час.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Нагадаем, працы мастачкі Яўгеніі Палуян і яе калег, з якімі яна збіраецца далей супрацоўнічаць, можна паглядзець яшчэ на гэтых выходных на выставе пад назвай “Светлыя душы ў змрочны час” у варшаўскай прасторы “Робім разам”.

Беларускае Радыё Рацыя