9 верасня ў Львове фонд «Вільна Білорусь» урачыста адкрые дом-музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”, прысвечаны беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне. Адкрыццё прымеркавана да Дня беларускай вайсковай славы.
Кажа стваральнік музея, кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
Гэта гадавіна рэгістрацыі Фонда «Вільна Білорусь», роўна 2 гады таму ў гэты дзень ён быў зарэгістраваны. Па-другое, у Львове мы адчыняем Беларускі Дом. Ён, мы спадзяемся, стане ў будучыні асновай нацыянальнага музея ў Вольнай Незалежнай Беларусі. Мы аднаўляем нядзельную школу беларускай мовы. Я вас здзіўлю – у Львове гэта будзе 13 святкаванне Дня Беларускай Вайсковай Славы. Таксама ўзгадаем тое, што ва Львове пахаваныя паўстанцы Каліноўскага.
Вядома, што больш за 70 беларускіх Герояў аддалі свае жыцці ва Украіне з пачатку расейска-Украінскай вайны з 2014 года.
Фота фонда «Вільна Білорусь»:
Беларускае Радыё Рацыя