Украінцам цяпер застаецца толькі абараняцца ў чаканні пастаўкі ўзбраення ад ЗША.

Паколькі расейцы цяпер ідуць у наступ, у першую чаргу ў Харкаўскай вобласці. Пра тое, як выглядае сітуацыя ва Украіне, распавяла беларуска Анастасія Ткач:
— Вядома, цяпер хвалюе актывізацыя і спроба прарваць мяжу ў Харкаўскай вобласці. Усе за гэтым сочаць. Сочым, перажываем, але спадзяёмся, што не ўдасца.
Поўнамаштабная вайна на ўкраінскай тэрыторыі ідзе ўжо фактычна два гады і тры месяцы. Ад 18 мая ва Украіне пачалася чарговая мабілізацыйная хваля.
Беларускае Радыё Рацыя






