BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як вырашаецца пытанне адукацыі для беларускіх дзяцей у Грузіі?

Пытанне адукацыі для беларускіх дзяцей за мяжой працягвае быць балючым і актуальным. Але ў кожнай краіне сітуацыя выглядае па-рознаму і па-рознаму ўдаецца вырашаць гэтую праблему.

Пра тое, як гэтую праблему развязалі ў грузінскім Батумі, кажа кіраўніца беларускага цэнтру «аКсяродак» Аксана Акуневіч:

-Гэтае пытанне ў Батумі вырашанае такім чынам: у нас існуе дзве школы. У нас ёсць дадатковая школа суботняя, туды ходзіць каля 100 чалавек. І дзеці ад 5 да 15 год у нас навучаюцца, пяць груп. Але яшчэ паўстае пытанне афіцыйнай адукацыі. Нам вельмі пашанцавала. І мы адкрылі школу афіцыйную беларуска-грузінска-французскую. У нас з першага па шосты клас навучаюцца дзеці афіцыйна на беларускай мове. Не толькі беларуская мова і літаратура, але ўсе прадметы. Вось такім чынам вырашылі гэтае пытанне.

Аксана Акуневіч паведаміла, што ў Грузіі існуюць школы, у якіх выкладаюць на мовах тых народаў, якія жывуць у краіне – так званыя сектары – грузінскі, рускі, армянскі, турэцкі, азербайджанскі. Нядаўна адкрылі ўкраінскі сектар. Беларусы Грузіі плануюць дамагчыся адкрыцця беларускага сектара. Зараз ідзе праца па стварэнні навучальнай праграмы для беларускіх школ.

Беларускае Радыё Рацыя