BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як запісаць дзіця на беларускую мову ў Беластоку і на Падляшшы?

На Падляшшы бацькі маюць час да 31 сакавіка, каб падаць заяву на вывучэнне беларускай мовы ў школе. Навучанне даступнае для дзяцей і моладзі — грамадзянаў Польшчы, з’яўляецца бясплатным і добраахвотным, а з новага навучальнага года для вучняў 7–8 класаў прадугледжаныя дадатковыя магчымасці.

Ілона Карпюк
Ілона Карпюк

Кажа прадстаўніца Аб’яднання ў падтрымку дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА», Ілона Карпюк:

Да 31 сакавіка тэрмін падачы заявак ад бацькоў да дырэктара школы, дзе праводзіцца навучанне беларускай мовы. У Беластоку – гэта непублічная школа Кірыла і Мяфодзія, гэта публічная школа №4, сярэдняя школа-ліцэй №3 у Беластоку. Але, вядома, што калі збярэцца група ахвотных, можна таксама зарганізаваць навучанне ў любой школе. Гэта дазваляюць законы.

Фота: АБ-БА

Па словах Ілоны Карпюк, з новага навучальнага года вучні, якія вывучаюць беларускую мову, могуць быць вызваленыя ад другой замежнай мовы або лаціны ў 7–8 класах. Для гэтага таксама трэба падаць заяву да 31 сакавіка.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя