Камандуючы аператыўным камандаваннем Узброеных сілаў Польшчы генерал-маёр Мацей Кліш у інтэрв’ю «Defence24» паведаміў пра рост колькасці мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі.
Мацей Кліш адзначыў, што ў сакавіку было больш як 3,5 тысячы спробаў перайсці мяжу, а ў красавіку – больш за 5 тысяч. Таксама, паводле генерала, мяняецца і тактыка беларускіх спецслужбаў, якія дапамагаюць мігрантам: «Беларусы назіраюць за намі, спрабуючы прыстасавацца да таго, як мы працуем. Таму мы таксама дзейнічаем нестандартна..». Кліш сказаў, што мігранты – пераважна мужчыны прызыўнога ўзросту, дастаткова добра падрыхтаваныя, экіпіраваныя тэрмавопраткай, адпаведным абуткам, пальчаткамі, налобнымі ліхтарамі і іншым абсталяваннем, якое дазваляе ім заставацца на вільготных тэрыторыях. Паводле генерала, расце і агрэсіўнасць мігрантаў, якія атакуюць польскіх вайскоўцаў.