
Роўна год з моманту пачатку бягучага палестына-ізраільскага канфлікту будзе менш чым праз месяц. Аднак пакуль не вядзецца нават гаворкі пра завяршэнне баявых дзеянняў бліз Ізраільскай мяжы ў бліжэйшыя тыдні ці месяцы. Сітуацыя з ліванскім бокам таксама не вырашаная, — распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Барыс Сухадрэў:
— Гэта ўжо ператварылася абсалютна ў поўную руціну. Як я і казаў раней, 43 населеныя пункты працягваюць быць практычна бязлюднымі. Шмат дамоў метадычна былі разбураны на поўначы, я маю на ўвазе Хізбалой. І калі вернуцца жыхары, гэта каля 60 тысяч эвакуіраваных жыхароў, калі яны вернуцца ў свае дамы на поўнач, гэта далёка не зразумела.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Літаральна пазаўчора, 11 верасня, па Поўначы Ізраіля было выпушчана 40 ліванскіх ракет. Абыйшлося без пацярпелых. У той жа дзень ЦАХАЛ нанёс адказны ўдар па Хізбале. Некалькі месяцаў запар ідзе гаворка пра тое, што ў дадатак можа пачацца вайна паміж Ізраілем і Ліванам. Аднак да маштабнага канфлікту пакуль не дайшло.
Беларускае Радыё Рацыя






