
Прылёты расейскіх ракетаў і дронаў па грамадскай інфраструктуры ды падрыхтаванне да зімы. Такія пытанні турбуюць найбольш беларуску спадарыню Лізу, якая ў ваенны час жыве ва Украіне, — падрабязней пра сітуацыю са словаў самой рэспандэнткі:
— Цяпер падрыхтаванне да зімы, чаканне вельмі моцных адключэнняў святла і ўсе спосабы неяк сябе зберагчы. Таксама абстрэлы, таму што яны цяпер даволі вельмі частыя і такія агрэсіўныя.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Поўнамаштабная вайна ва Украіне не спыняецца 966 дзён, расейская агрэсія на украінскую дзяржаву цягнецца больш за два з паловай гады.
Беларускае Радыё Рацыя






