
Украінцы могуць апынуцца без фінансавай падтрымкі, а Украіна можа застацца без дапамогі, могуць быць згубленыя тэрыторыі. Так успрымае перамогу Дональда Трампа і наступствы палітычнай падзеі беларуска спадарыня Таццяна, якая ў ваенны час перабывае на ўкраінскай тэрыторыі:
— Я думаю, што ўсе абмяркоўваюць выбары, якія прайшлі ў Амерыцы. Хтосьці сумуе, хтосьці цешыцца, хтосьці спадзяецца на нейкія змены. Ну, у асноўным такая сітуацыя зараз. Усе абмяркоўваюць тое, што адбываецца на фронце. Ідзе актыўная мабілізацыя, я і сама бачу ў нашым горадзе, што забіраюць людзей. Людзі перажываюць, вядома, бо цяпер такі перыяд застою.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 995-ы дзень. Расейцы абстрэльваюць Палтаўшчыну, гінуць мірныя людзі на Данеччыне. Фіксуецца прылёт крылатых ракетаў на тэрыторыю Украіны, у кіеўскай вобласці актыўна працуе сістэма супрацьпаветранай абароны.
Беларускае Радыё Рацыя






