
Вораг штодня губляе людскія рэсурсы і боепрыпасы. Таму гэта вайна знясільвае не толькі ўкраінскі, але і расейскі бок. Ёсць спадзяванне, што ў 2025 годзе пераможа здаровы сэнс, што адбудуцца перамовы, — сваімі разважаннямі падзяліўся PR дырэктар Холдынгу эмоцый “!FEST”, украінскі грамадскі дзеяч, які жыве ў Львове, Тарас Маселка:
— Цяпер самае вялікае пытанне на парадку дня — зноў жа пытанне дадатковай мабілізацыі. Гаворка ідзе пра пастаўку боепрыпасаў і зброі ад партнёраў, бо Расея даволі агрэсіўна наступае і мы адчуваем, што колькасць вайскоўцаў з боку Расеі вялікая. У сувязі з гэтым і большыя страты Расеі ў жывой сіле на фронце, як мы ведаем.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 1000 і 24 дня. Згодна дадзеных агучаных Геральным сакратаром НАТА, страты расейскага боку ў гэтай вайне ўжо перавышаюць мільён чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя