BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ва Украіне?

Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала Беларускага інфармацыйнага цэнтра

Ва Украіне з’яўляецца інфармацыя пра верагоднае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ужо ва ўмоўна мірны час, а таксама асноўныя размовы цяпер датычацца перамоўнага працэсу — а менавіта, наколькі хутка будзе спынены агонь і дзе пройдзе размежавальная лінія паміж расейскім і ўкраінскім бокам, — пра гэта распавёў кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько:

На сённяшні дзень ва Украіне склалася вельмі складаная сітуацыя. Гэта ў значнай ступені звязана з тым, што да ўлады ў ЗША прыходзіць новы прэзідэнт Дональд Трамп, які заявіў пра тое, што будзе ажыццяўляць так званае прымушэнне да міру. Таму цяпер на фронце і ў цэлым ва Украіне вельмі ўзмацніўся ціск з боку Расеі. Гэта тычыцца і актывізацыі баявых дзеянняў на фронце. У многіх месцах там склалася сітуацыя, якая нават набліжаецца да акружэння на асобных невялікіх участках.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 1000 і 40 дзён. Па дадзеных, агучаных украінскім войскам, расейскі бок толькі за бягучы год згубіў на вайне каля 421 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя