
Ваенны стан падаецца бясконцым, ідуць абстрэлы і з’яўляюцца рэгулярныя зводкі з фронту. Перапынку не было нават на час святаў — Калядаў ды Новага году, — пра тое, як выглядае сітуацыя ва Украіне распавёў беларускі журналіст Алесь Мінаў:
— Агулам, здаецца, атмасфера надта не змяняецца за апошнія месяцы: усё тое ж, пастаянныя зводкі з фронту, як звычайна. Усе спадзяюцца на нешта лепшае, але нічога лепшага не адбываецца. Такія навіны не надта пазітыўныя, але да іх ужо прывыкаеш, на жаль. Абстрэлы былі пастаянныя і на Новы год, і на Каляды. Таму вось такая атмасфера, якая, здаецца, працягваецца і працягваецца ўжо без змен.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Поўнамаштабная вайна Расеі з Украінай ідзе 1000 і 47 дзён. Згодна дадзеных сервіса DeepState, за папярэдні 2024 год украінская дзяржава згубіла 3600 км² тэрыторый, а ў лістападзе гублялі па 20 км² у суткі.
Беларускае Радыё Рацыя