
Ваенны дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі могуць завершыцца раптоўна, але не абавязкова ў бліжэйшыя месяцы адразу ж пасля інаўгурацыі Дональда Трампа. А пакуль што нічога не сведчыць пра тое, што вайна ідзе да завяршэння, — сваім разуменнем сітуацыі падзялілася беларуска, якая ў ваенны час жыве ва Украіне, спадарыня Дар’я:
— Пяцьдзясят на пяцьдзясят. Ці скончыцца, ці не. Ну, як усе вялікія войны, яны заканчваюцца раптоўна. Няма ніякіх перадумоў, каб казаць, што яна вось-вось скончыцца. Нават з прыходам Трампа, ну, няма прычын, каб яна вось так узяла і завяршылася. Штосьці можа адбыцца, але гэта хутчэй будзе суд, чым нейкая прадказальная акцыя, скажу так. Але калісь яна скончыцца. Што рабіць? Калісь скончыцца, і калісь мы пераможам.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Расейская агрэсія на Украіну не спыняецца ўжо 1000 і 59 дзён. А 24 лютага бягучага года будзе роўна тры гады з моманту пачатку вайны.
Беларускае Радыё Рацыя






