BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ва Украіне?

Здымак ілюстрацыйны

Вайна ідзе ўжо тры гады, пры тым што расейцы намагаліся захапіць Кіеў за тры дні. І верагодна, што да гадавіны нападу расейцаў на ўкраінскія тэрыторыі да 24 лютага Расея, як і заўсёды, рыхтуе чарговыя правакацыі, — перакананы ўкраінскі аналітык цэнтру “Бункер-ІНФО” Іван Жэведзь:

Асноўная тэма — гэта працяг наступу расейцаў на ўсходзе, баявыя дзеянні на подступах да Пакроўска, баі каля Тарэцка, а таксама Харкаўскі кірунак. Акрамя таго, у лютым споўніцца тры гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, а таксама гадавіна падзей на Майдане. Гэта вельмі важныя і балючыя даты для ўкраінскага грамадства. Таму, думаю, што і вораг будзе спрабаваць узмацніць напады і зрабіць нешта дрэннае для ўкраінцаў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 1000 і 71 дзень. Асноўныя атакі ворага адбываюцца на Данецкім накірунку, толькі за апошнія суткі здзейсненыя звыш 70 атакаў у кірунку Пакроўска.

Беларускае Радыё Рацыя