BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ва Украіне?

Здымак ілюстрацыйны

Вельмі вымотваюць рэгулярныя трывогі і прылёты ракет ці дронаў. Ва ўкраінцаў адчуваецца стомленасць ад таго, што вайна зацягваецца. Пра стан рэчаў у часе ваеннага стану ва Украіне распавяла беларуска спадарыня Інга:

Самае актуальнае, што, як заўжды, немагчыма спаць з-за ўсіх гэтых прылётаў, шахедаў, паветранай трывогі кожную ноч. Супрацьпаветраная абарона працуе, гэта неяк вельмі знурае, пагатоў калі кожны дзень. І заўсёды ўначы, з гадзіны ночы да чацвёртай раніцы, ну вельмі непрыемна. Яшчэ бачу, што мае сябры-вайскоўцы, украінцы, ужо крыху падаюць духам, усе вельмі стомленыя, іх рэдка адпускаюць дадому, то бок водпуск максімум 14 дзён.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Агрэсія Расеі на Украіну цягнецца 953 дні. Злучаныя Штаты Амерыкі разлічваюць на хуткі пачатак ўрэгулявання праз дыпламатычныя каналы геапалітычнага крызісу вакол Украіны. Украінцы бароняць свае межы ад расейскага наступу ў Данецкім накірунку.

Беларускае Радыё Рацыя