
Прасоўванне ўкраінскіх войскаў на лініі фронту, вяртанне палонных і дапамога цывільным, якія знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі, інтэнсіўныя абстрэлы населеных пунктаў, якія далёка ад фроту і ў цэлым жылой забудовы. Усё гэта пра бягучую сітуацыю з ваенным станам ва Украіне, — падрабязней распавяла ўкраінская валанцёрка, рэдактарка грамадскага аб’яднання «Спільнота Родин Оленівки» у Хмельніцкай вобласці Аляксандра Мазур:
— Я думаю, што цяпер найбольшай праблемай з’яўляецца наступ расейскіх войскаў на Пакроўскім кірунку, таму што пасля таго, як расейская армія захапіла Аўдзііўку, яны даволі хутка прасоўваюцца і ўжо зусім блізка да Пакроўска. Ад Пакроўска гэта ўжо даволі блізка было б да Дніпра, маю на ўвазе горад Дніпро. І таму гэта, мабыць, навіна з фронту, якая хвалюе больш за ўсё.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца звыш 940 дзён або два з паловай гады. Разам з наступам украінскіх войскаў на Курскую вобласць апошнім часам уздымаецца таксама верагоднасць правядзення перамоваў з расейскім бокам бліжэй канца бягучага года.
Беларускае Радыё Рацыя





