BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Які шлях абярэ Грузія?

Парламент Грузіі зняў вета з пастановы прэзідэнткі Саломэ Зурабішвілі.

Аднак яна ўнесла новую прапанову – правесці рэферэндум, на якім грузінскі народ павінен выбраць, які далей будзе яго шлях: еўрапейскі ці расейскі. За падзеямі ў Грузіі сочыць наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Увечары 28 траўня ў Батумі адбылася адная з самых буйных акцый грузінскай апазіцыі. На вуліцы гораду выйшлі некалькі тысяч чалавек, якія стаялі з еўрапейскімі і грузінскімі сцягамі, яны былі супраць закону аб замежных агентах. Нягледзячы на гэтыя пратэсты, Парламент Грузіі зняў вета Прэзідэнта, аднак прэзідэнтка прапанавала, каб грузіны правялі ў бліжэйшы час рэферэндум пра еўрапейскі альбо расейскі шлях для краіны.

Беларускае Радыё Рацыя