BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якія актыўнасці ладзіць беларуская дыяспара Познані?

Сустрэчы студэнтаў і пенсіянераў, акцыі на тэму беларускай палітычнай сітуацыі, моўныя курсы, святкаванне Купалля. Такія на дадзены момант маюць актыўнасці прадстаўнікі беларускай дыяспары ў польскім горадзе Познань.

Распавядае адзін з адміністратараў мясцовага чата, беларус Яўген Карнеявец:

Таму што, здаецца, што гэта самае важнае зараз, што мы можам зрабіць і што можа прынесці вынікі. Мы бачым, што рэжым Лукашэнкі цяжка пахіснуць акцыямі, якія праходзяць за мяжой. Прыцягваць увагу грамадскасці да таго, што адбываецца ў Беларусі, атрымліваецца з цяжкасцю. А вось падтрымліваць гэтае зерне нацыянальнасці ў эміграцыі трэба і важна.

Беларус Яўген Карнеявец перакананы, што за апошні час менавіта Познань стала культурніцкай сталіцай беларускай дыяспары ў Польшчы. Паколькі тут ладзіцца рэкордная колькасць культурніцкіх мерапрыемстваў і ствараюцца такога ж кшталту ініцыятывы.

Цалкам матэрыял слухайце з далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vas3k.club/guide