Свята-Елісавецінскі манастыр рассылае ліст па каталіцкіх абшчынах Заходняй Еўропы з адмаўленнем датычнасці ў дапамозе расейскім вайскоўцам. Пра падляшскі след актыўнасці манастыра паведаміла тэолаг, прадстаўніца ініцыятывы “Хрысціянская візія” – Наталля Васілевіч:
– На Беласточчыне асаблівая сітуацыя, у Гайнаўцы дзейнічае зарэгістраваная арганізацыя “Галерэя Cвятой Елізаветы”, адна з манахінь грамадзянка Польшчы, у іх ёсць свой дом. Калі яны вязуць свае тавары кудысьці ў Еўропу, то яны спыняюцца ў гэтым доме. Тут ужо павінна быць воля польскіх мясцовых уладаў, а таксама беларускай грамады, якая ведае пра дзейнасць Свята-Елісавецінскага манастыра.
Адпаведна беларуская ініцыятывы “Хрысціянская візія” збірае і абнаўляе доказы ўдзелу калектыву Свята-Елісавецінскага манастыра ў зборы сродкаў для расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку на аўтамабілі і іншую тэхніку, якая выкарыстоўваецца для палягчэння выканання баявых задач.
Беларускае Радыё Рацыя