Кожны з тых, хто стаў донарам крыві, мог атрымаць у падарунак ялінку.

Акцыя пад назвай “Калядная ялінка для жыцця” прайшла 14 снежня ў Беластоку ды іншых рэгіянальных пунктах збору крыві, у тым ліку ў Бельску, Гайнаўцы, Сувалках і Ломжы.
Пра падрабязнасці дабрачыннай акцыі распавёў дырэктар Рэгіянальнага цэнтра донарства і лячэння крыві ў Беластоку Пётр Радзівон:
– Акцыя “Ялінка для жыцця” праходзіць трэці год. Па ўсёй па краіне мы падрыхтавалі пяць тысяч ялінак, такі падарунак за кроў, якую можна здаць у Рэгіянальным цэнтры донарства. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце choinkadlazycia.pl.
Леснікі Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку падрыхтавалі каля 500 ялінак для правядзення акцыі. Асноўная мэта кампаніі — ушанаваць памяць тых людзей, якія ратуюць жыцці іншых, здаючы кроў.



Беларускае Радыё Рацыя






