BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Ніва» – была, ёсць і будзе апірышчам беларускасці»

4 сакавіка адзначаецца юбілей тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»  – 70 гадоў з моманту выхаду першага нумара выдання.

Газета стала не толькі крыніцай інфармацыі пра сацыяльныя, культурныя і палітычныя тэмы, але і пляцоўкай для літаратурных і дзіцячых дадаткаў – «Белавежа» і «Зорка». Кажа журналіст і сталы аўтар «Нівы» Ян Мордань:

– Найважнейшая справа, што “Ніва” гэта была апорай беларускасці тады і цяпер. Толькі шкада, што цяпер людзі перастаюць цаніць роднае сваё беларускае слова, і  адраджэнне супакоілася. Я спадзяюся на тое, што цяпер у Польшчы ёсць шмат беларусаў з Беларусі. Варта было б у “Ніве” адрадзіць сувязь з чытачамі.

Ян Мордань віншуе калектыў рэдакцыі з юбілейнай датай. Асаблівая ўдзячнасць Ганне Кандрцюк-Сверубскай, якая вядзе раздзел «Зорка» і дапамагае новым беларускім аўтарам з Падляшша раскрывацца:

– Вялікую справу робіць Ганна Кандрацюк-Свярубская. Гэта цудоўная рэч, што яна працуе з маладымі, і цяпер “Зорка” жывая, як калісьці была “Ніва”. Трэба павіншаваць і зычыць моцнага здароўя. Трымайся так і далей!

З нагоды юбілея ў гарадской Ратушы – Падляшскім Музеі працягвае працу і выстава архіўных фотаздымкаў «Ніва. Фотаздымкі». Фотаматэрыялы з газеты беларусаў Падляшшы перыяду 1956–2000 гг. можна агледзіць да 26 красавіка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК, “Ніва”, Радыё Рацыя