BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ян Несцярук зладзіў свята ў вёсцы Сакі Бельскай гміны

Удзельнік калектыву народнай самадзейнасці Ян Несцярук зладзіў вясковае свята ў Саках, што ў гміне Бельск Падляшскі. Гэтым разам ён зладзіў вясковы фэст, прымеркаваўшы яго да 50-годдзя сумеснага жыцця і «залатога» вяселля з жонкаю Галінаю.

Гаворыць юбіляр, ўдзельнікі і госці фэсту ў Саках:

-Запрасіў калектывы, яны прыехалі ахвотна. Мяне шануюць, паважаюць і хацелася б, каб заўсёды такая традыцыя на вёсцы існавала. Бо песня ўсіх аб’ядноўвае.

-Я з калектыву “Чыжавяне”, ужо будзе 40 гадоў нашаму калектыву. Мы ездзім па такіх вясковых святах. Наша беларуская песня так і выжывае.

-Харошы хлопец і робіў некалі свой дзень народзінаў,  а цяпер робіць свята з нагоды «залатога» вяселля. І так мусіць быць.

-Гэта робіцца для людзей. Гэта паказвае, як трэба працаваць штодзень, як адпачываць і як адвесці душу.

Акрамя непасрэдна калектыва «Нараўчанкі», у якім спявае Ян Несцярук, на фэсце ў Саках выступілі агулам каля паўтара дзясятка самадзейных калектываў з Падляшша.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя