BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Яны абаронцы нашай беларускай годнасці”

21 студзеня ў Беларускім Доме Варшавы адбылася сустрэча беларускай дыяспары з камандзірамі Палка Каліноўскага.

Спачатку выступіў камандзір палка Дзяніс «Кіт» і яго намеснік Вадзім Кабанчук. Потым прысутныя ў зале, а іх ледзь умясціла зала, задавалі шмат розных пытанняў. Дачка украінскага паэта Уладзіміра Сінчука Алеся пранікнённа прачытала верш, напісаны бацькам у гонар жаўнераў Палка Каліноўскага. Верш расчуліў як “каліноўцаў”, так і прысутных, кажа Алеся Сінчук:

Мой тата Уладзімір Сінчук, вядомы ўкраінскі паэт, моцна адтрымлівае беларускі нацыянальны народны рух. І дужа паважае Полк Каліноўскага.

Людзі засталіся задаволенымі сустрэчай, якая доўжылася агулам больш трох гадзін:

Вельмі добрыя ўражанні. Лічу сябе абуджанай. І ўсё будзе добра.

Мы прыйшлі сюды, каб аддаць дань павагі нашым абаронцам, абаронцам нашай беларускай годнасці.

Жаўнерам палка былі перададзены ў падарунак дзіцячыя малюнкі, якія да гэтага дэманстраваліся ўсяму залу – яны віселі на сцяне.

З вядомых палітыкаў на сустрэчы былі Зянон Пазьняк і Павел Усаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя