BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Чарнагор: Энэргетыка Украіны выбіта камбінаванымі абстрэламі ракет і дронаў

Энэргетыка Украіны была проста выбіта камбінаванымі абстрэламі ракет і дронаў з боку ворага.

Фота: armyinform.com.ua

Бо расейцы максімальна выкарысталі сваю моц і скарысталіся маразамі, – адзначыў дырэктар Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў аналітычнага цэнтру «Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма» Яраслаў Чарнагор:

– Багата грамадзян Украіны знаходзяцца зараз у вельмі цяжкіх умовах. Багата хто гаворыць, што гэта такі генацыд украінцаў. Таму што ў тым самым Кіеве каля мільёна жыхароў знаходзяцца ў сваіх кватэрах без цяпла, без электрычнасці, без вады.

Энергетычная сістэма Украіны працуе ва ўмовах значнага дэфіцыту з-за расейскіх атакаў. Гэта прыводзіць да працяглых адключэнняў святла і ацяплення ў многіх гарадах. Таксама назіраюцца перабоі з цэнтралізаваным водазабеспячэннем.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя